ГУЛЬНЯ I КАЗКА ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ ЦІКАВАСЦІ І СТАНОЎЧЫХ АДНОСІН ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ”
Васькоўская Ніна Раманаўна
выхавацель дашкольнай адукаці
вышэйшай катэгорыі
Актуальнасць вопыта
Сёння надзенным становіцца пытанне аб выхаванні падрастаючага пакалення ў духу нацыянальнай самасвядомасці, самапавагі, нацыянальнага гонару. Перад педагогамі і ўсімі сумленнымі людзьмі Беларусі паўустае вялікая праблема – далучэнне дзяцей да беларускай культуры, традыцый, захаванне народнай спадчыны. Вялікую ролю ў фарміраванні грамадзянскіх рыс характару дзіцяці адыгрываюць беларускія народныя гульні. Кожны народ мае свае самабытныя гульні, якія займаюць вялікае месца ў жыцці дзіцяці. Гульні беларускага народа цесна звязаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай, якая іх акружае. У дзіцячых установах беларускія гульні не займаюць належнага месца. У дзяцей недастаткова сфарміраваны камунікатыўные якасці маўленчай дзейнасці ў сувязі з недастатковасцю ці нават адсутнасцю беларускамоўнай практыкі: невялікі слоўнікавы запас; недастаткова ведаюць беларускія народныя традыцыі, народны фальклор, гульні, святы.
Старжынская Н.С., Дубiнiна Дз. М. вызначаюць вялiкую ролю беларускай народнай гульнi. Знаемства дзяцей з беларускімі народнымі гульнымі уводзіць іх не толькі ў стыхію мастацкага жыцця, але і выхоўвае погляд на свет, этычныя і маральныя правілы. Дзякаючы беларускім народным гульням у дзяцей фарміруюцца навыкі моўных зносін. Гульня садзейнічае узбагачэнню слоўніка, развіццю звязнага маўлення; камуныкатыўных зносін у дзяцей дашкольнага узросту. Беларуская народная гульня – гэта сродак навучання і развіцця.
Спецыяльна падабраныя гульні даюць магчымасць фарміраваць станоўчыя адносіны да беларускай мовы. Таму ў якасці асноўнага сродка фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы вылучана беларуская народная гульня.
Мэта – фарміраванне устойлівай цікавасці да беларускай мовы сродкамі берарускіх народных гульняў.
Задачы:
- Вывучыць і прааналізаваць метадычную літаратуру па даннаму пытанню.
- Падабраць беларускія народныя гульні, накіраваныя на фарміраванне цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы і аформіць картатэку.
- Скласці перспектыўны план па навучанню дзяцей дашкольнага ўзросту беларускім народным гульням.
- Вызначыць эфектыўнасць і выкарыстанне беларускіх народных гульняў для фарміравання станоўчых адносін да беларускай мовы.
Працягласць работы над вопытам 2012-2014 г.
Апiсанне тэхналогii вопыту
Вядучая ідэя вопыта – выкарыстанне беларускіх народных гульняў i казак для фарміравання цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы дзяцей сярэдняга ўзросту.
Апiсанне сутнасці вопыту
Перш за ўсе дзеці сярэдняга дошкольнога узросту ведаюць аб існаванні беларускай мовы, аб тым, што яна адрозніваецца ад рускай. Бальшасць дзяцей адрозніваюць беларускае і рускае маўленне на слых, гэта значыць улоўліваюць агульную мелодыку беларускага маўлення, пазнаюць асобныя беларускія словы ў ім.
Многія дзеці дыферынцыруюць асобныя беларускія і рускія словы, якія маюць агулььнае значэнне (цыбуля і лук, бульба і картошка, зачыніць і закрыць і інш…), звяртаюць увагу на іх нязвыклае гучанне: “Знаешь, как побелорусски носки? Такие смешное слово - шкарпэткі!”. Асабліва іх цікавяць міжмоўныя амонімы – словы рускай і беларускай моў, падобныя па гучанню, але розныя па значэнню: дыван – диван, трусікі – трусики. Дзці з задавальненнем тлумачаць адзен аднаму і бацькам розніцу паміх значэннямі слоў.
Дзецям сярэдняга дошкольнага ўзросту ўласцівы “памылковае тлумачэнне слоў”, таму што дзеці звяртаюць увагу на гукавую форму слова. Напрыклад: у слове отпугивать рускамоўнае дзіця бачыц той жа корань, што і ў слове пуговица, а слова грабли збліжае са словамі грабитель, наблюдением лічыць усе, што ляжыць на блюде.
Значэнне некаторых беларускіх слоў дзеці спрабуюць растлумачыць, знаходзячы з із гукавога падабенства СА словамі рускай мовы. Так, слова ежа яны перакладаюць, як ежик. На пытанне што такое кошык? – адказваюць, кошкин муж. У час гутаркі па зместу беларускай народнай казкі «Зайкава хатка» выразы з труску-пяску і з труску-сняжку дзеці тлумачаць як трусливый песок и трусливый снежок.
Важную ролю ў засваенні дзяцьмі дзьвуз моў адыгрывае фармірованне дыферэнцыраванай маўленчай устаноўкі на выкарыстанне беларускай або рускай мовы. Маўленчая ўстаноўка на беларускую мову ўзнікае пасля ўказання, на якой мове трэба размаўляць у прысутнасці чалавека, які пастаянна размаўляе на беларскай мове.
У маленькіх дзяцей, якія толькі прыйлі ва ўстанову дашкольнай адукацыі з рускамоўных семьяў, важна спачатку як мага лепш развіваць пачуццевую аснову берарускага маўлення. Рускамоўнаму дзіцяці трэба спачатку “увайсці” ў беларускую мову, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць, зацікавіцца беларускай мовай. Таму найбольш спрыяльным для разумовага і маўленчага развіцця дзецей з’яўляецца паступовае ўключэнне беларускай мовы ў розныя віды дзіцячай дзейнасці.
Вядучую ролю адыгрывае знаемства дзяцей з беларускім фальклорам.
З старажытнасці, калі людзе вялі яшчэ першабытны спосаб жыцця, бэрэ пачатак вусная паэзія народа. З маленства людзі захапляліся дзівосным светам народнай песні і казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца із знаемства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў, у час якіх выкарыстоўваюцца лічылкі, дражнілкі, скорагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі.
Дзяцей вабіць перш за ўсе – незвычайны змест фальклору. У дзіцячым фальклоры актыўнымі дзеючымі асобамі выступаюць знаемыя жывелы і птушкі, якім надаецца вобраз чалавека і яго здольнасці. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасцьна яркіх вобразах, увасабленных у жывелах і людзях.
Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым беларускія казкі, песні, гульні, прдметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы ім дзці пачынаюць разумець прыгажосць беларускага арнаменту, езвычайны каларыт народных песень, хараство карагода. Пад уздзеяннем фальклору іх малюнкі, песні, танцы, апавяданні становяцца выразнымі і вобразнымі. Перш за ўсе дзіця трэба зацікавіць. Пачынаць знаемства з беоалускай мовай патрэбна з забаўлянак, якія ўуключаюць дялог. Напрыклад: “Ладачкі, ладкі, дзе былі?”,
“Мышка, мышка, дзе была?”,
“Заяц, заяц, дзе ты быў?”,
“А, курачка-рабушачка…”,
“Сядзіць котка на кухні…”,
Легкі, даступны дзіцячаму разуменню тэкст, сітуацыя, у якой прысутнічае гумар, выклікае ў дзяцей жаданне самім прыняць удзел у пераказе гэтай забаўлянкі. Затым можна пачынаць знаеміць дзяцей з забаўлянкамі пра жывел, птушак:
“Люлі, люлі, люлі, прыляцелі гулі…”,
“Кую, кую ножку, паеду ў дарожку…”
“Ходзіць коцік шэранькі…”,
“Кукарэку, певунок, залаценькі чубок…”,
“Го-го-го, гусачок!”
З ахвотаю дзеці вучаць калыханкі, якія потым самастойна спяваюць лялькам і ў час дзеннага сну пра сябе напяваюць іх, або просяць выхавальніка паспяваць тую ці іншую калыханку:
“Ой люлі, люлі, люлі…”,
“Палез каток на шасток…”,
“Баю-баю-баюнок, лажыся, сынка, на бачок…”,
“Пайдзі, котка, на вулку…”
Важнае месца ў працэсе знаемства з беларускай мовай і культурай адыгрываюць і лічылкі, якіх існуе вялікая колькасць, яны легка запамінаюцца, частаўжываюцца пры арганізацыі гульні.
“Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць…”,
“”Ішоў баран па крутым гарам…”,
“Раз, два, тры, чатыры, кошку грамаце вучылі…”,
А пра ролю, якую мае беларуская народная казка пры фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, пры знаемстве дзяцей з нацыянальнай культурай, пры фарміраванні слоўніка дзяцей на беларускай мове, нават немагчыма расказаць. Казка ўводзіць дзіця ў свет цудоўнага, неверагоднага, чароўнага ўсе ўсё умеюць рабіць, адзін аднаму дапамагаюць, выручаюць, дзе ўсе напоўнена гумарам, дзе заўжды перамагаюць дабрыня і справядлівасць. Пашыраецца слоўнікавы запас не толькі пасіўны, але і актыўны пры апісанні цацак. У дзяцячай мове ўжываюць прыметнікі , якія характаразуюць прыкметы і якасці (часцей за ўсе жывела або птушка), дзеясловы, якімі апісваюцца дзеянні цацкі, а таксама назоўнікі, роляякіх вельмі вялікая, яны даюць дзецям магчымасць пафантазіраваць аб месцы, у якім жыве іх любімая цацка, чым яна карыстаецца, што яе акружае.
Гульня – гэта вядучая дзейнасць для дзяцей , і таму гульня выкарыстойваецца на ўсіх рэжымных момантах і ва ўсіх відах дзейнасці. Дыдактычная гульня дапамагае замацаваць вывучаны матэрыял, засвоіць нешта новае, увесці ў абыход некаторыя незнаемыя паняцці. Рухомыя гульні даюць прастор для завучвання тэкстаў, ужывання лічылак. Паколькі ў дзіцячым садку планаванне па праграме “Пралеска” тэматычнае, то і знаемства з новымі словамі, паняццямі адбываецца пры знаемстве з новай тэмай. Пры вывучэнні кожнай новай тэмы дзеці знаемяцца з новымі словамі, атрымліваюць шмат новай карыснай інфармацыі. У пасіўны слоўнік дзіцяці ўводзіцца да 25-30 слоў, а ў актыўны да 7-10 слоў. Тэматыка вельмі рознабаковая. “Садавіна”, “Гародніна”, “Адзенне”, “Абутак”, “Мэбля”, “Посуд”, “Транспарт”, “Поры года”, “Свае цела” і г.д., таму і аб’ем слоўніка ў дзяцей з цягам часу павялічваецца.
Таму, прааналізаваўшы навукова-метадычную літаратуру педагогаў-практыкаў (Я.Р. Вількін, З.У. Ермакова, В.М. Шабека, Н.С. Старжынская) у якасці асноўнага сродка фарміравання ўстойлівай цікавасці да беларускай мовы дзяцей дашкольнага ўзросту выручала беларуская народная гульня. У выніку назіранняў, адзначана што дзяцей мала цікавяць беларускія народныя гульні і казкі таму што не зусім разумеюць тэкст. Анкетаванне бацькоў паказала, што 70% не чытаюць дзецям казак на беларускай мове таму, што самі дрэнна валодаюць мовай. А гульня і казка дае магчымасць узбагачаць і замацоўваць слоўнікавы запас, развіваць маўленчую дзейнасць, пашыраць уяўленне аб навакольным свеце, развіваць камунікатыўныя якасці.
Праз гульню значна лягчэй зразумець няпростыя законы мовы, а значыць навучыцца яе паважаць, любіць і берагчы. Добра арганізаваная гульня даводзіць разумовую і эмацыянальную аткыўнасць да такога ўзроўню, якога ніколі на бывае пры звычайным навучанні, бо яна мабілізуе веды і ўвагу, прыцягвае да ўдзелу нават пасіўных дзяцей. Першым крокам у правядзенні беларускай народнай гульні была прадрыхтоўка, куды ўваходзіў падбор беларускіх народных гульняў у суадносінах с задачамі:
- раскрццё дзяцям багацця і непаўторнасці роднай мовы, дапамагчы ўсвядоміць асноўныя рысы беларускіх народных гульняў;
- сфармiраваць жаданне выкарыстоўваць іх у самастойнай дзейнасці.
Спачатку неабходна было стварыць спрыяльныя ўмовы. Састаўлена картатэка народных гульняў, якія адпавядаюць узросту дзяцей: “Агароднік”, “Мак”, “Сонейка”, “Вузельчык”, “Маўчанка”, “Шэры кот”, “Хворы верабей”, “Пераскоч гару” iперспектыўны план па навучанню беларускім народным гульням дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту (Дадатак 1).
Практыка паказала, што кожная гульня патрабуе папярэдняга тлумачэння, дзе выкарыстоўваеца сюрпрызны момант, таксама, разам з дзецьмі рыхтуюцца атрыбуты да гульняў, папаўняецца тлумачальны беларускі слоўнік новымі словамі. Кожны атрыбут абыгрываецца знаёмымі пацешкамі, загадкамі, або вувучаюцца новыя. Калі гульня засвойваецца, можна ўключаць яе ў занятак па фізкультуры або прагулку.
Для зацiкаўленасцi бацькоў прапаноўваецца зрабiць для дзяцей шапачкi мядзведзя, зайчыка, лiсы, пеўнiка, ваўка; завучыць вершык, забаўлянку, загадку.
Пры абыгрыванні персанажаў ужываюцца знаемыя, вывучаныя песенькі, вершыкі.
Шапачка, зробленная разам з татам або мамай выклікае гонар у дзяцей і ен з ахвотай дэманструе яе, з ахвотай вучыць прапанаваны вершык або пацешку. Вось гэта і есць зацікаўленнасць.
Дзеці характарызуюць кожны персанаж: зайка палахлівы, сумны, вяселы, добры; воўк напуджаны і г.д.
У гэты момант выхавацель станоўча ацэньвае кожны персанаж, прадстаўлены дзiцем, для падтрымкі цікавасці.
Прапанавана зрабіць аўтарскую кнігу, дзе дзеці разам з бацькамі прыдумвалі вершы, казкі, лічылкі (“Навагоднія прыгоды”, “Я і тата (лічілкі)”). Заведзены слоўнік “Скажы па-беларску”, куды запісваюцца назвы прадметаў па тэме нядзелі i замацоўваюцца, а малюнкі ўклеіваюцца.
Як, вядома, беларуская народная гульня ідзе разам з фальклорам, казкай. Прыклад знаёмства дзяцей з казкай “Зайкава хатка”.
І этап - расказваецца казка эмацыянальна, зацікаўлена з выкарыстаннем сюрпрызнага моманту (Лесавічок прыйшоў і паведаміў, што сустрэў зайку які горка плача, спалоханага ваўка і напуджанага мядзведзя). Але дзецям не зусім цікава, бо не разумеюць словы: напуджаны, спалоханы.
ІІ этап – знаемства дзяцей з народнымі гульнямі “Заінька”, “Хітрая ліса”. Расказваецца і разам з дзецьмі паказваецца, якая ліса хітрая, з прыгожым хвастом, як ліса ходзіць, вочкі ў яе хітрыя; зайка – палахлівы, шэранькі або беленькі, спрытна скача. Загадвалі загадкі пра ваўка, мядзведзя, зайку, лісу, пеўніка. Складаюцца разразныя малюнкі ваўка, лісы, мядзведзя і г.д.
Нагадваюцца знаемыя вершыкi, прымаўкi, загадкi, песенькi.
Iдзе стымуляцыя дзяцей да гульняў-імправізацый, якія садзейнічаюць не толькі рухомасці, але і ўяўленню (стварыць, паказаць вобраз з дапамогай рухаў – ваўка бадзёрага і стомленнага, мадзведзя, якога ўкусіла пчала, пеўніка, які рана будзіць дзетак, зайку – напуджанага, спалоханага, вясёлага і г.д.).
На музычных занятках спявалі пацешкі, калыханкі, пра знаёмых персанажаў, замацоўвалі рухі. Дзецям вельмі падабаецца дыялог паміж зайкам і ваўком, мядзведзем, пеўнікам. Яны самі прыдумвалі сустрэчы, размову паміж імі.
- Чаму ты зайка спалоханы?
– Уцякаў ад ваўка, вельмі змарыўся.
– Адпачні, калі ласка. А потым пагуляем з табою.
Для зацiкаўленасцi выкарыстоўваецца мiкрафон i мультымедыйная ўстаноўка. Дзецям падабаецца быць артыстамi, дзе яго голас гучыць больш выразна.
К гэтаму часу дзеці ўжо ведаюць павадкі ўсіх персанажаў казкі. Ім ужо лёгка іх абыграць, прыдумаць сюжэт.
ІІІ этап – Прапаноўваецца дзецям разгледзіць малюнкі з контурамі жывёл і паслухаць беларускую народную казку “Зайкава хатка”.
Пры дапамозе картак паўтараецца казка.
На наступным этапе праходзіць інсцэніроўка ўрыўкаў казкі. Разам з дзецьмі тлумачацца наступныя прымаўкі і прыказкі:
- Не зыч ліха другому, каб не давялося самому.
- У суседстве жыць – адзін аднаму служыць.
- Хто вінен, аддаць павінен.
- Ласы на чужыя каўбасы.
- Хітрэйшым за ўвесь свет не будзеш.
Вось тут можна задаваць дзецям пытанні: Хто спадабаўся? (Не спадабаўся?) , Чаму? і г.д. Дзеці з цікавасцю расказваюць пра герояў казкі, іх учынкі, бо ім ужо зразумела казка. На гэтым этапе дзецi рыхтуюцца да драматызацыі казкі.
Напярэдадні правядзення гульні завучваюцца словы, лічылкi, заклічкi, прымаўкi. Жадана прачытаць казку, звязаную з беларускай народнай гульнёй (ацэнка герояў , іх характар, паводзіны).
Завучванне слоў да рухомай гульні можна ісці рознымі шляхамі:
- Калі вершаваны тэкст просты і кароткі, ён можа адразу ўключацца ў
сюжэт гульні (“Кукарэку”, “Зярняткі для куранятак”, “Вартаўнік”, “Зайцы”, “Ясь, не зваліся” і інш.).
- Вершаваны тэкст спачатку развучваецца с 1-3 дзецьмі, якія будуць вядучымі (“Каршуны”, “Пчала”, “Праз дзверы” і інш.).
- Калі ў вершы сустркаюцца неразумелыя словы, якiя патрабуюць дадатковага тлумачэння, знаёмства з тэкстам адбываецца перад пачаткам гульні (“Хавайся”, “Снежны зайчык”, “Знайдзі сабе дом” і інш.).
- Неабходна загадзя знаёміць з тэкстам гульні, словы якой патрабуюць правільнага вымаўлення гукаў слова; так, зместам асобых гульняў з’яўляюцца скорагаворкі, чыстагаворкі (“Хто на каго палюе”, “ Рак і грак”, “Капялюш” і інш.). Калі тэкст скаданы, словы гульні завучваюцца асобна ад гульні, і толькі потым дзеці знаёмяцца з самой гульнёй; але такіх гульняў не шмат (“Гадзюка”, “Жабіны канцэрты”, “Бубен” і інш.).
І , нарэшце, - падвядзенне вынікаў гульні. Гэта адказны момант, таму як па выніках, якіх дзеці дасягаюць у гульні, можна судзіць аб яе эфектыўнасці, аб тым ці будзе яна з цікавасцю выкарыстоўвацца у самастойнай гульнёвай дзейнасці.
Дзецям у гульнях падабаецца быць вядучымі, або заклікаць на гульню. Ведаюць, што вядучы павінен добра ведаць словы. Гэта з’яўляецца стымулам для завучвання вершыкаў, песенькі. Пасля правядзення 3-4 разоў гульню дзеци арганизощваюць самастойна. Такім чынам эфектыўнымі прыемамі зацікаўлінасці дзяцей пры правядзенні беларускіх гульняў з’яўляюцца:
- сюрпрызны момант
- вырабленне атрыбутаў і іх абыгрыванне
- выкарыстанне вершыкаў, заклічак песень
- выкарыстанне мікрафона і мультымедыйнай устаноўкі
- удзел бацькоў
Хочацца адзначыць, што пры падрыхтоўцы і правядзенні народных гульняў і драматызацыі казак пасіўных бацткоў і дзяцей не было. Аднак калі было прапанавана арганізаваць беларускамоўны гурток для пашырэння ведаў аб сваей спадчыне, краянаўства, гісторыі Беларусі, то адгукнуліся толькі 3 чалавекі. Таму канчатковы вынік станоўчых адносін да беларускай мовы не атрымалася.
Аналіз праведзенай гульні вылучыў эфектыўныя прыёмы у яе падрыхтоўцы і
правядзенні, у дасягненні пастаўленай мэты, што не атрымалася і чаму. Акрамя таго аналіз дазволіў выявіць індывідуальныя асаблівасці ў паводзінах і характары дзяцей і ў дальнейшым арганізаваць індывідуальную работу з імі.
Пры гэтым важна ствараць псіхалагічную ўстаноўку на беларускую мову. Такой псіхалагічнай устаноўкай пры правядзенні рухомых гульняў з выкарыстаннем вершаваных тэкстаў беларускіх паэтаў могуць паслужыцьь заклічкі, лічылкі, жараб’ёўкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі. Аднак гэты матэрыял таксама павінен быць на беларускай мове.
Выкарыстанне беларускіх народных гульняў з’яўляецца вельмі эфектыўным метадычным прыёмам у навучанні дашкольнікаў беларускай мове, таму што:
- мастацкія творы напісаны літаратурнай мовай, якая з’яўляецца ўзорам пісьменнай культурнай мовы;
- у дзіцяці выпрацоўваецца ўстойлівая цікавасць і станоўчае эмацыянальнае станаўленне да маўленчай дзейнасці, якая выкарыстоўваецца ім ў ходзе рухомай гульні;
- значна павышаецца маўленчая актыўнасць дзіцяці і лёгка атрымаць ад яго ўжыванне максімальнай колькасці новых маўленчых канструкцый і адзінак;
Рэзультатыўнасць і эфектыўнасць вопыту
У выніку праведзенай работы можна зрабіць вывады аб яе рэзультатыўнасці:
- у дзяцей узрасла цікавасць да беларускага народнага фальклору, гульняў, святаў, забаў, звычаяў, абрадаў;
- значна пашырыўся слоўнікавы запас (дзеці добра валодаюць мовай у гульнёвых абставінах);
- сталі выкарыстоўваць народныя гульні і розныя формы дзіцячага фальклору ў самастйнай дзейнасці;
- адначасова з фізічным развіццём дзіця развіваецца эстэтычна і разумова;
- самае галоўнае - дзецям падабаецца прымаць удзел у беларускіх народных гульнях, выконваць беларускія народныя танцы і спяваць песні;
- бацькi больш актыўна ўдзельнiчаюць у жыццii дзейнасцi группы, выконваюць даручэннi, рэкамендацыi.
Заключэнне
Вопыт можа выкарыстоўвацца педагогамі дашкольнай установы пры наступных выпадках:
- Для актывізацыі пасіўных дзяцей;
- Для фарміравання цікавасцш да беларускіх гульняў;
- Для фарміравання ўстойлівых адносін і цікавасці да беларускай мовы і фальклору.
Вопыт прадстаўлены:
- педагагiчным савеце па тэме “Народная гульня i казка як сродак фармiравання цiкавасцii станоучых адносiн да беларускай мовы дзяцей сярэдняга дашкольнога ўзросту”
- адкрытых занятках для выхавацеляў i бацькоў
- метадычным аб’яднаннi для выхавацеляў.
ЛІТАРАТУРА:
- “Беларускі дзіцячы фальклор” /А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў, А.С. Фядосік, У.Д. Каструлеў – Мн.: Беларусь, 1994.
- Дубініна Дз.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. Адукацыі: у 2 ч. ч.2/ Дз. М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД “Белы Вецер”, 2008. – 108, (4) с.
- Дзіцячы фальклорныя гульні /зборнік/. Укладальнікі Леановіч З.А., Рылькова Н.А., - Мінск, 1995
- Дубініна Д.М. Выкарыстанне сродкаў народнай педагогікі ў развіцці выразнага маўлення дашкольнікаў, - Мінск, 1996
- Ермакова З.І., Шабека В.М. Беларускія народныя гульні ў дзіцячым садзе, - Мінск, 1987
- Старжынская Н.С. Сябруем і гуляем разам, - Мінск, 1994
- Старжынская Н.С. Развіцце беларускага маўлення дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. Адукацыі / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД “Белы вецер”, 2008. – 112 (4) с.
Дадатак 1
Перспектыуны план па навучанню дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту беларускiм народным гульням
|
Узроставая група
|
Задачы
|
Назва гульні
|
|
Сярэдняга ўзросту
|
ВЕРАСЕНЬ
|
|
Удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне, хуткаарыентавацца ў навакольным; развіваць смеласць, памяць, увагу, пашыраць слоўнікавы запас беларускімі словамі
|
«Шэры кот», «Прэла-гарэла», «Бярозка», «У зайца»
|
|
КАСТРЫЧНІК
|
|
Практыкаваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігнале; фарміраваць уменне пераскокваць перашкоду; выхоўваць смеласць, развіваць спрыт, увагу, творчыя здольнасці
|
«Заінька за садочкам», «Пераскоч гару», «Шэры кот», «Прэла-гарэла», «Бярозка»
|
|
ЛІСТАПАД
|
|
Удасканальваць навыкі хадзьбы па Крузе, бегу СА зменай тэмпу і напрамку, практыкаваць ва ўменні пераскокваць перашкоду; развіваць каардынацыю і ўзгодненасць рухаў; выхоўваць смеласць, сяброўскія адносіны
|
«Агароднік», «Шэры кот» (СА стужкамі), «Пераскоч гару», «Сонейка і дожджык»
|
|
СНЕЖАНЬ
|
|
Удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне, СА зменай тэмпу і напрамку; развіваць узгодненасць рухаў; фарміраваць пачуццё сяброўства
|
«Вожык і мышы», «Вузельчык», «Сонца і месяц», «Пляцень»
|
|
СТУДЗЕНЬ
|
|
Замацоўваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне, СА зменай тэмпу і напрамку; развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў
|
«Пляцень», «Маўчанка», «Пераскоч гару», «Што робіш?», «Вузельчык»
|
|
ЛЮТЫ
|
|
Удасканальваць навыкі хадзьбы і бегу ў калоне, са зменай тэмпу і напрамку, узгодненасць рухаў; развіваць здольнасць валодаць сабой; выхоўваць вытрымку
|
«Хворы Верабей», «Вузельчык», «Пляцень», «Маўчанка», «Шэры кот»
|
|
САКАВІК
|
|
Развіваць спрыт, хуткасць, узгодненасць рухаў са словамі, уменне дзйнічаць па сігнале
|
«Змяя», «Верабейка», «Надзейка», «Хворы Верабей», «Шэры кот»
|
|
КРАСАВІК
|
|
Развіваць хуткасць, смеласць, спрыт, каардынацыю і ўзгодненасць рухаў, уменне валодаць сабой; выхоўваць вытрымку, сумленнасць, пачуццё калектывізму
|
«Браднік», «Да нас госці прыйшлі», «Сонца і месяц», «Блін гарыць», «Маўчанка», «Клубок»
|
|
МАЙ
|
|
Удасканальваць навыкі хуткага бегу, уменне дзейнічаць па сігнале; практыкаваць ва ўменні пераскокваць перашколу; фарміраваць адмоўныя адносіны да несумленных учынкаў
|
«Пляцень», «Пераскоч гару», «Блін гарыць», «Клубок», «Хворы верабей», «Што робіш?»
|
Дадатак №2
«Ад ранку і да вечара»
(занятак па развіццю мовы для дзяцей сярэдняга ўзросту)
Праграмны змест:
- далучаць дзяцей да традыцыйнай беларускай культуры праз беларускую мову, гульні, песьні, забаўлянкі
- заахвочваць дзяцей размауляць на беларускай мове, пазнаваць знаемыя забаўлянкі, гульні, лічылкі, песьні
- вучыць творчаму пераўвасабленню вобразаў у рухах
- развіваць цікавасць да мовы рухаў
- шляхам прагаворвання тэксту ў час рухаў вучыць сагласавана выконваць практыкаванні (хада, бег, падскокі, рухі пальцамі)
- садзейнічаць творчаму самавыяўленню, уменню быць арганізаванымі і дысцыплінарнымі, падтрымліваць сяброўскія адносіны ў час творчай дзейнасці.
Абсталяванне:
муляж бурака, шапачка казы, цацкі пеўніка, коніка, птушкі, гарлачык, лялькі бібабо коцік і мышка.
Папярэдняя работа:
- развучванне забаўлянак «Кукарэку, певунок!», «Гушкі, гушкі, гушкі, прыляцелі птушкі!» з рухамі для пальчыкавай гімнастыкі
- развучванне рухомых карагодных гульняў з правіламі «Каза», «Гарлачык», «Мы пасеялі бурак…», «Конікі», «У ката і мышы».
Ход занятку:
Вых.: Дзеці, скажыце, калі ласка, што вы любіце рабіць? (малываць, ляпіць, спяваць, танцаваць, бегаць, гуляць і г.д.)
Вых.: А ці любіце вы гуляць у беларускія народныя гульні? Якія гульні вам вядомы? (дзеці называюць гульні і з дапамогай выхавацеля класіфіцыруюць іх, як рухомыя і карагодныя). У якія ж гульні вам больш падабаецца гуляць? (каму-якія).
Вых.: Я вам сення ў гэтым чароўным мяшэчку прынесла розныя рэчы. Яны вам падкажуць і назву, і змест, і правілы гульні. Давайце, мы з вамі пабудзем крышачку чараўнікамі і самі адагадаем гульні, у якія будзем гуляць. Для таго, кааб чароўны мяшэчак даў нам рэчы, якія дапамогуць адгадаць гульню і, магчыма, пагуляць у яе, калі вы захочаце, трэба сказаць чароўныя словы: (аўтарскі тэкст)
Ты мяшэчку пакланіся, да мяшэчка дакраніся,
Папрасі: «Мяшэчак мой, падзяліся ты са мной»
(Якое-небудзь дзіця дастае любую рэч з мяшэчка, называе, што гэта, і успамінае гульню, у якой прысутнічае такі прадмет. Калі дзеці дастануць усе цацкі, выхавацель з дапамогаю дзяцей выстаўляе іх у рад).
Вых.: Раз, два, тры, чатыры, пяць!
Пачынаем мы гуляць!
Вых.: (бярэ ў рукі бурак, прапаноўвае назваць гульню)
Беларуская народная гульня «Мы пасеялі бурак».
Вых.: Дзеці, а хто гэта крычыць так голасна? Як быцца хоча аб нечым папярэдзіць (бярэ ў рукі пеўніка)
Пальчыкавая гульня «Кукарэку, певунок!».
Вых.: Ой, а хто э гэта бегае па гораду і ўсе топча? (на галаву якога-небудзь дзіцяці адзяецца маска казы)
Беларуская народная гульня «Каза».
Вых.: Баба на казу недоўга сварылася, бок аза малачка ў гарлачык дала.
Беларуская народная гульня «Гарлачык».
Вых.: Бабуля хацела малачком коціка пакарміць, аж бачыць кот мышак ловіць (выхавацель дае дзецям лялькі бібабо – ката і мышы ).
Беларуская народная гульня «Конік».
Вых.: А пасля кірмаша, на якім дзед і баба, што везлі на продаж, збылі, а што хацелі – прыдбалі, паехалі яны дадому. А каля дома на варотах іх чакалі (бярэ цацку птушкі) птушкі.
Пальчыкавая гульня «Гушкі, гушкі, прыляцелі птушкі».
Вых.: Вось, як вам падабаецца гуляць, таму я з давальненнем жадаю вам, гора не ведаючы, гуляць ад ранку да вечара.
Дадатак №3
КАНСУЛЬТАЦЫЯ ДЛЯ БАЦЬКОЎ
«ЯК ПРАВІЛЬНА ЧЫТАЦЬ ДЗЕЦЯМ КАЗКІ»
Беларускія казкі як элемент народнай педагогікі змалку павінен уваходзіць у дзіцячае жыцце. Па сваім змесце, форме яны даступныя і зразумелыя кожнаму дзіцяці, блізкія да яго мыслення, уяўлення. Але выхаваўчы ўплыв казкі залежыць ад правільнага яе адбору кожнаму дзіцяці.
Адным з галоўных патрабаванняў да казкі з'яўляецца высокая і гуманістычная накіраванасць твора, на аснове якой можна фарміраваць станоўчыя маральныя пачуцці. У казках на павінна быць жорсткіх сцэн, грубых выразаў, каб не выклікаць у дзяцей неразуменне і страх.
Наступнае патрабаванне – гэта даступнасць разуменню дзіцяці фабулы і ідэйнай задумы твора, што знаходзіць свае адлюставанне ў нескладанным сюжэце, знаемых вобразах. Вельмі важна пры гэтым улічваць узроставыя асаблівасці. Так знаемства з казкамі дзяцей ранняга ўзросту павінна пачынацца з самых простых казак пра жывел і бытавых казак («Курачка-рабка», «Муха-пяюха», «Пых», «Як курачка пеўніка ратавала»). Таму, што ў самых маленькіх назіраюцца толькі пачаткі мастацкага ўспрымання казкі, першыя праяўленні суперажывання героям. Дзеці 3-4 гадоў могуць зразумець простыя матывы ўчынкаў, калі дзеянні персанажа лагічна выцякаюць з яго намераў (ліса ў казцы «Зайкава хатка»). Старэйшыя дошкольнікі зразумеюць больш складаныя, скрытыя матывы (касец у казцы «Легкі хлеб»). Чарадзейныя казкі патрэбна пачынаць дзеткам старэйшага дашкольнага ўзросту («Жароніцы», «Кот Максім»).
Менавіта з гэтага ўзросту малых патрэбна вучыць успрымаць найбольш яркія, выразныя сродкі казкі: прыем алегорыі, фантастычныя пераўтварэнні, ужыванне прыказак, паўторау.
Важным патрабаваннем да казкі з'яўляецца яе займальнасць і аптымізм. Твор павінен быць дзінамічным, мець дыялогі, што паспрыяе зацікаўленасці дзіцяці, выклікае станоўчыя эмоцыі і жаданне слухаць. У казцы дабро заўседы перамаге зло, і гэты аптымізм перадаецца дзецям. Дзіця нельга сутыкаць з безвыходнасцю, у яго не павінна ўнікаць пачуцце страху і падаўленасці. Канешне, нельга радавацца таму, што мядзведзь сеў на рукавічку і разагнаў звяроў («Дзедава рукавічка»), а мышка разбіла яечка («Курачка-рабка»). Але дарослы можа супакоіць дзіця такімі словамі: «Звяры не застануцца без жылля. Мядзведзь дапаможа пабудаваць ім новую хатку, больш трывалую, і яны будуць жыць разам і сябраваць. А курачка знясе дзеду з бабкай яшчэ яечкі». Казка павінна несці дзіцяці радаснае ўспрыманне свету, рыхтаваць маленькіх да жыцця, дапамагць выхоўваць у іх станоўчыя рысы, вучыць пераадольваць цяжкасці, рабіць дабро.
Дарослы павінен ведаць, што неабходна расказваць а не чытаць. Гэта дапаможа ўзмацніць эмацыянальнае ўздзеянне, дапаможа ў выхаванні ўменяя слухаць і разумець аналагічную мову. Паслы расказвання казкі пажадана правесці знемаўляткам гутарку, каб дзіця лепш адчула і зразумела асноўную ідэю твора, яго мастація асаблівасці, кааб вобразы герояў палюбіліся і надолга засталіся у памяці. У гутарцы, акрамя пытанняў можна выкарыстоўваць і элементы драматызацыі, славесныя гульні, маляванне, уяўныя дыялогі, напісанне пісьма героям казкі. Кожнае дзіця павінна мець права на казку, і таму, мы спадзяемся, што вызначаныя патрабаванні да адбору беларускіх народных казак дапамогуць вам, паважаныя бацькі, і вашым дзеткам.
Дадатак №4
ЧЫЯ ХАТКА?
КАНСПЕКТ КОМПЛЕКСНАГА ЗАНЯТКУ ПА ДАЛУЧЭННІ ДЗЯЦЕЙ СЯРЭДНЯГА УЗРОСТУДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Праграмны змест:выявіць у дзяцей веды беларускіх народных казак, вучыць ацэньваць учынкі герояў, выказваць свае адносіны да іх; на матэрыяле казкі «Зайкава хатка» вучыць дзяцей спачуваць дзеючым асобам, часткова ўзнаўляць тэкст, садзейнічаць развіццю ўвагі, уяўлення, умення бачыць цэласнасць вобраза, вучыць імітаваць рухі жывёл; удасканальваць беларускую мову дзяцей, выхоўваць сяброўскія адносіны паміж дзяцей.
Абсталяванне:макеты хатак са «сняжку» і з «пяску», дрэў: бярозы, яліны; пянькі, касцюмы зайца, лісы, пеўніка, ваўка, мядзведзя; магнітафонныя запісы танцавальнай музыкі, жаночы беларускі касцюм, кошык, у якім знаходзяцца рэчы з казак, шырма для лялечнага тэатра.
Ход завятку
Гучыць музыка. Упакой, нібы «казачная сцежка», пасланы ходнічак. Дзяцей сустракае Казачніца (выхавальнік у беларускім нацыянальным строіз клубо чкам у руках).
Казачніца. Добрай раніцы, дзяўчынкі-весялінкі і хлопчыкі-малайчынкі!
Шчыра ўсіх я вас вітаю
I здароўя ўсім жадаю!
Не стойце, дзеткі, ля дзвярэй,
Вы праходзьце весялей!
А ці пазналі вы мяне? Так, я - Казачніца. Шмат ведаю цікавых казак і вам раскажу. А ведаеце, як я знайшла дарогу да вас? Мне дапамог мой чароўны клубочак. Ён каціўся, а я ішла за ім услед, ледзь паспела.
Раскажыце, дзеткі, мне,
Казкі любіце ці не?
(Дзеці адказваюцъ.)
Казачніца.Хацела вам казку расказаць, кніжку цікавую прачытаць... Паклала кніжку ў торбачку, але яна знікла разам з новай казкай.
I каб торбачку знайсці,
Па гэтай сцяжынцы
трэба прайсці.
Клубочак дапаможа знайсці торбачку. Куды ён пакоціцца, туды і мы пойдзем.
Клубочак чароўны,
Каціся, каціся,
Вядзі нас у казку
I не заблудзіся!
Гучыць беларуская народная мелодыя «Крыжачок».
Казачніца.Ой, што гэта? Ногі так і просяцца ўскокі. Дык гэта ж беларуская народная мелодыя! Дзеці, станавіцеся хуценька ў круг, будзем танцаваць.
(Дзеці танцуюць.)
Казачніца.Мы з вамі апынуліся ў чарадзейнай краіне. Тут жывуць любімыя героі казак. Вось і клубочак наш спыніўся на сцежцы, каля дрэва. Паглядзіце,што гэта за кошык стаіць пад дрэвам, накрыты сурвэткай? Цікава, што ў ім і хто з казачных герояў мог яго згубіць?
(Дзеці адказваюцъ. Напрыклад, у кошыку - рэпка, а кошык - дзеда? («Рэпка») і г.д.: калабок — баба («Калабок»), яечка - курачка («Курачка-Раба»), бобінка -пеўнік («Як курачка пеўніка ратавала»), пшанічны каласок — курачка («Пшанічны каласок»), гусінае пяро - Піліпка («Піліпка-сынок»), скрыпачка — коцік («Коцік, пеўнік і лісіца».)
Казачніца.Давайце пакінем кошык на месцы. Хто згубіў, той тут і знойдзе.
(Звяртаецца да клубочка.)
Далей, клубочак, нас заві,
Прыгоды любяцъ дзеці,
I казачкі нам пакажы
Усе лепшыя на свеце!
Зноў мой клубочак некуды спяшаецца. Хуценька ідзем за ім! А вось і печ стаіць! Давайце спытаем у яе, дзе наша торбачка?
Печ.Падыходзьце, маляткі,
Адгадайце мае загадкі
- Як клікала маці Піліпку? (Піліпка, сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!)
- Што крычаў пеўнік, каліяго схапіла ліса?
(Коце-браце!
Мяне ліска нясе ў высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, па карчах,
Аж бярэ мяне страх.)
- А што казала каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з паты?
(Нідзе я не была, нічога не ела,
Нічога не піла, толькі як бегла
Цераз масток, ухапіла кляновы лісток,
А як бегла ля крынічкі — ухапіл кропельку вадзічкі.)
Печ.Малайцы!!!
Ухатцы торбачку шукайце,
Казкі новыя чытайце!
(Дзеці шукаюцъ і знаходзяць пад ложкам торбачку.)
Казачніца.Ой, торбачка ўся дзірках.
Гэта — свавольніцы мышкі
Даведаліся, што ў ей кніжкі.
Разгрызлі завязкі —
Бачаць: казкі.
I дадому ўцякалі.
Будзем казкімы чытаць
Іўсеразам сябраваць!
Гульня "Пастка».
У лесе,у гушчары,
Розныя жывуць звяры.
Кожны хатку сваю мае.
У ёй жыве, адпачывае.
Зайка з ліскай тут жылі
Ды суседзямі былі.
Ліса.
Халады ўжо падыходзяць,
Хутка зімачка прыходзіць.
Зайка.
Нельга час нам марнаваць,
Трэба хаткі будавацъ.
Хатку я з пяску зраблю.
Добра мохом уцяплю.
Не пакіну дом без печы.
Каб было мне дзе прылегчы.
Ліса.
Глупства выдумаў, з пяску!
Я сабе зраблю з сняжку!
Казачніца.
Лес яны раскарчавалі,
Хаты побач збудавалі,
пачамі гукацъ вясну
Ліска з зайкай гукаюць вясну:
Будзем мы вясну гукацъ,
Будзем сонца заклікаць!
Ліса.
Вось і ўсё. Зіма прайшла, Ведаю, што мне рабіць:
Вясна-красна падыйгила, Буду я, як пані, жыцъ!
Мая хатка ўся растала, Выганю суседа з хаткі!
Умяне жылля не стала, Хуценъка збірай манаткі,
Атрымалася вада. Куды хочаш ты ідзі!
Гэта гора — не бяда!
Зайка.
Сядзь, суседка, пасядзі,
Ты мне можаш госцем быць!
Ліса.
Сціхні ты, мне не пярэч
Лепш каціся з хаткі прэч.
Вось што — з сённяшняга дня
Гаспадыня ў хаце — я!
Казачніца.
Што рабіць? Бяздомны заяц сеў пад дрэва, горка плача... Ідзе воўк.
Воўк.
Што за гора?
Ты ў бядзе?
Не пакіну я цябе!
Твайму гору, чым магу,
Якасы, дапамагу
Падыходзіць да хаткі.
Злазь, ліса, хутчэй ты з печы,
Хатка ж не твая, дарэчы,
Лепш касога не чапай,
Хутка з хаткіўцякай!
Ліса.
Сцеражыся, воўк, мяне!
Хвост мой, быццам той дубец —
Дам хвастом — табе канец!
Казачніца.
Напужаўся шэры воўк
Іў лес хутчэй уцёк.
Зноў зайка сеў пад дрэва і плача. Ідзе мядзведзь.
Мядзведзь.
Злазь, ліса, хутчэй ты з печы,
Хатка ж не твоя, дарэчы,
Лепш касога не чапай,
Хутка з хаткі ўцякай!
Ліса.
Сцеражыся, мядзведзь, мяне!
Хвост мой, быццам той дубец —
Дам хвостом — тебе канец!
Казачніца. Спалохаўся наш мядзведзь і хутчэй у лес пабег.
Зайка зноў плача, ідзе пеўнік.
Пеўнік.А чаму, зайка, ты такі сумны? Чаму ты плачаш?
(Зайка адказвае.)
Пеўнік.Не плач, зайка, пойдзем і прагонім Ліску! (Ідуць да зайкавай хаткі.)
Ку-ка-рэ-ку! Я— пявун-лапатун!
На кароткіх нагах,
На высокіх пятах,
Нясу касу на плячы,
Хачу л icy засячы.
Ліса выскоквае з хаткі, хаваецца пад бярозай. Зайка дзякуе пеўніка за дапамогу, запрашае ў госці.
Казачніца.Дзеткі! Добра пеўнік зрабіў, што выратаваў зайку? Так, пеўнік храбры, смелы! Паглядзіце, які погляд у лісы! Не падабаецца ёй быць адной! Ліса. Даруй мне, Зайка, я не буду больш так паводзіць сябе. Хачу з усімі вамі сябраваць!
Дзеці выконваюць вясёлы танец.
Зайка. А мы прыгатавалі для вас пачастункі. Ад мяне — морква, ад пеўніка -зярняткі, а ліса прынесла абаранкаў вязку.
Дадатак №5
Анкета для бацькоў
Паважаныя бацькі!
Просім Вас адказаць на шэраг пытанняў, звязанных з тэмай "НАРОДНАЯ ГУЛЬНЯ I КАЗКI ЯК СРОДАК ФАРМIРАВАННЯ ЦIКАВАСЦII СТАНОУЧЫХ АДНОСIН ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ДЗЯЦКЙ СЯРЭДНЯГА ДАШКОЛЬНАГА УЗРОСТУ"
- Падкрэсліце, у якой ступені ВЫ валодаеце беларускай мовай:
- лёгка размаўляю і разумею па-беларуску;
- дастаткова разумею, размаўляю на "трасянцы";
- са слоунікам.
- Ці практыкуеце Вы дома размову па-беларуску?_________________________________________________
- Ці ведаеце Вы што такое фальклор?____________________________________________________________
- Якія формы фальклору Вы ведаеце?____________________________________________________________
- Ці вучыця Вы дома з дзецьмі?
- казкі;
- калыханкі;
- прымаўкі;
- прыказкі;
- заклічкі;
- Ці ведаюць вашы дзеці прыказкі, прымаўкі на беларускай мове? Якія?
__________________________________________________________________________________________
- Якія святы беларускага календара з'яўляюцца традыцыйнымі у вашай сям'і? (Каляды, Пасха, Купале, Вялікдзень і інш.)
- Ці жадаеце, каб Выі вашадзіця ва ўмовах дашкольнай установы атрымала больш ведаў па (патрэбнае падкрэсліць):
- беларускаму маўленню;
- звычаях і традыцыях беларускага народу;
- беларускай культуры;
- беларускім дзіцячым фальклоры;
- народных гульнях;
- Ці жадаеце Вы прымаць удзел у правядзенні сумесных беларускіх святаў разам з дзецьмі і педкалектывам дашкольнай установы?__________________________________________
Дзякуй за супрацоўніцтва!